Знайсці
14.09.2021 / 16:52РусŁacБел

Кароў у Германіі вучаць хадзіць у туалет: гэта дапаможа знізіць парніковы эфект

Навукоўцы Інстытута біялогіі хатніх жывёл у Думерсдорфе даказалі, што кароў можна навучыць карыстацца адведзеным для іх туалетам. Гэта будзе сур'ёзным укладам у барацьбу з глабальным пацяпленнем, лічаць аўтары эксперыменту. Пра дослед нямецкіх фермераў піша Бі-бі-сі. 

Каровы атрымліваюць узнагароджанне за наведванне туалета

Калі каровы спраўляюць патрэбу абы-дзе, амоній, які ўтрымліваецца ў іх мачы, уступае ў рэакцыю з грунтам і ўтварае газападобны закіс азоту, які валодае парніковым дзеяннем.

Каля 10% усіх газаў, якія трапляюць у атмасферу дзякуючы дзейнасці чалавека і спрыяюць глабальнаму пацяпленню, прыпадаюць на долю менавіта скаціны, якая разводзіцца на фермах.

У эксперыменце ўдзельнічалі 16 кароў, для якіх на доследнай ферме, якая належыць інстытуту, абсталявалі туалет, названы MooLoo, з якога мача адпраўлялася на перапрацоўку (loo па-англійску — прыбіральня).

Кароў па чарзе прыводзілі ў туалет і давалі ласунак, калі яны памочацца, а потым сачылі за іх далейшымі паводзінамі.

Калі карова адпраўлялася па патрэбе ў прыбіральню, яна зноў атрымлівала ласунак, а калі рабіла гэта ў іншым месцы, на працягу трох секунд яе аблівалі вадой. На апошняй стадыі доследу адлегласць ад загону да туалета была павялічана.

Пасля дзесяцідзённых трэніровак 11 з 16 кароў сталі ў 75% выпадкаў хадзіць у туалет самастойна.

«Яны асвойваліся вельмі хутка, пасля 15-20 мочаспусканняў», — кажа новазеландскі біёлаг Ліндсэй Мэцьюз з Оклендскага ўніверсітэта, які ўдзельнічаў у даследаванні.

Паводле ацэнкі навукоўцаў, масавае ўкараненне такіх прыбіральняў дапаможа збіраць да 80% каровінай мачы і знізіць паступленне аміяку ў атмасферу на 56%, не кажучы ўжо пра тое, што самі жывёлы будуць лепш адчуваць сябе ў чыстых стойлах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930