Знайсці
14.09.2021 / 15:53

Пачалося будаўніцтва Пецярбургскага тэрмінала, праз які будуць транспартаваць нафтапрадукты з Беларусі

Порт Пецярбургскага нафтавага тэрмінала можа стаць вядучым перавалачным пунктам экспарту беларускіх нафтапрадуктаў. Пра гэта сёння заявіў губернатар Аляксандр Бяглоў пасля цырымоніі закладкі новага комплексу захоўвання і перавалкі нафтапрадуктаў.

Павялічыць

Аляксандр Бяглоў падкрэсліў, што ў студзені гэтага года Уладзімір Пуцін даручыў стварыць умовы для апрацоўкі 100% нафтапрадуктаў, якія Беларусь экспартуе праз расійскія марскія парты.

«Порт Пецярбургскага нафтавага тэрмінала можа стаць вядучым у супрацоўніцтве нашых краін», — адзначыў губернатар, падкрэсліўшы, што такія праекты вызначаюць інвестыцыйную прывабнасць Пецярбурга.

Нагадаем, што ў лютым 2021 года Беларусь і Расія падпісалі міжурадавае пагадненне аб арганізацыі перавалкі больш за 9,8 млн тон беларускіх нафтапрадуктаў у расійскіх партах у 2021-2023 гадах. Беларусь гарантавала пераваліць у 2021 годзе не менш за 2 млн тон нафтапрадуктаў праз парты Расіі. Згодна з пагадненнем аб'ём можа быць павялічаны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30