Знайсці
14.09.2021 / 15:22

Нацбанк: Ва ўмовах санкцый сітуацыя ў банкаўскім сектары дастаткова ўстойлівая

Пра гэта заявіў член праўлення Нацбанка, начальнік галоўнага ўпраўлення аперацый на фінансавых рынках Дзяніс Гарагляд падчас прэзентацыі «Супрацоўніцтва з беларускімі банкамі ва ўмовах сектаральных санкцый», арганізаванай Банкам БелВЭБ сумесна з Нацбанкам, паведамляе БелТА.

Павялічыць

Дзяніс Гарагляд падзяліўся асноўнымі тэндэнцыямі развіцця банкаўскай сістэмы Беларусі і магчымасцямі разлікаў у нацыянальных валютах ва ўмовах санкцый. Ён адзначыў, што з улікам санкцый сітуацыя ў банкаўскім сектары даволі ўстойлівая. Пры гэтым адносна беларускіх банкаў няма абмежаванняў на правядзенне разлікаў і абслугоўванне кліентаў.

Што датычыцца пытання пераходу прадпрыемстваў і банкаў Беларусі на разлікі ў нацыянальных валютах, то, на думку Дзяніса Гарагляда, яно актуальнае незалежна ад сектаральных санкцый і ўжо сёння многія суб'екты гаспадарання гатовы да такога кроку. Напрыклад, у структуры знешняга гандлю Беларусі валюты, адрозныя ад даляраў ЗША і еўра, маюць значную долю: па экспарце — 36 працэнтаў, па імпарце — 50 працэнтаў. Таксама назіраецца трэнд на павелічэнне разлікаў у кітайскіх юанях, аднак іх удзельная вага ў агульнай структуры разлікаў даволі нізкая. Гэта азначае, што ёсць патэнцыял для істотнага росту, у тым ліку пры ўмове аднаўлення СВОП-пагаднення з Народным банкам Кітая.

Крыніцы: заходнія банкі закрылі рахункі ў валюце Беларусбанка, Белаграпрамбанка і Белінвестбанка. Гэта катастрофа?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30