Знайсці
14.09.2021 / 15:12РусŁacБел

Беларускія праваабаронцы заклікалі ЦВК Грузіі перагледзець рашэнне аб акрэдытацыі Ярмошынай

Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары ў Беларусі» заклікала ЦВК Грузіі перагледзець рашэнне аб акрэдытацыі Ярмошынай у якасці назіральніцы на мясцовых выбарах.

Фота Сяргея Гудзіліна

Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі акрэдытавала на мясцовыя выбары, якія пройдуць 2 кастрычніка, у якасці міжнародных назіральнікаў групу прадстаўнікоў ЦВК Беларусі і яе старшыню Лідзію Ярмошыну. 

У сувязі з гэтым прадстаўнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» звярнуліся ў ЦВК Грузіі і заклікалі перагледзець прынятае рашэнне, піша «Вясна».

«Пры такіх акалічнасцях запрашэнне прадстаўнікоў ЦВК Беларусі і яе старшыні Лідзіі Ярмошынай для ўдзелу ў назіранні за мясцовымі выбарамі ў Грузіі з'яўляецца недапушчальным і па сутнасці будзе азначаць падтрымку грузінскімі інстытутамі, у першую чаргу ЦВК Грузіі, фальсіфікацый вынікаў галасавання на выбарах у Беларусі, да якіх маюць непасрэднае дачыненне запрошаныя беларускія службовыя асобы», — гаворыцца ў паведамленні.

У Грузіі хваля абурэння: Лідзію Ярмошыну зарэгістравалі незалежным назіральнікам на муніцыпальных выбарах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031