Знайсці
14.09.2021 / 13:39

ФОТАФАКТ. Колькі каштуе гадзіннік Дзмітрыя Баскава, які сёння стаў сенатарам?

Сёння Дзмітрыя Баскава прызначылі сенатарам. Перад гэтай навіной праўладны тэлеграм-канал «Пул Першага» апублікаваў фота цяпер ужо былога старшыні беларускай федэрацыі хакея. «Пул Першага» параіў звярнуць увагу на парламенцкі значок на лацкане пінжака Баскава, але «Наша Ніва» звярнула ўвагу на іншы аксесуар.

Павялічыць

На руцэ маладога чыноўніка — элітны швейцарскі гадзіннік Ulysse Nardin. Яго кошт — ад 11 500 да 12 500 даляраў.

Павялічыць

Гэта 20 сярэдніх беларускіх зарплат (калі браць афіцыйную лічбу ў 1471 рубель).

Павялічыць

Элітны швейцарскі гадзіннік Ulysse Nardin

За гэтыя грошы можна купіць двухпакаёвую кватэру ў Нароўлі ці Крычаве альбо аднушку ў Мазыры ці Светлагорску. І яшчэ трохі грошай застанецца.

У 2020 годзе Баскаў (тады гендырэктар ХК«Дынама Мінск») казаў, што хакеем зарабляе не больш за 1000 даляраў на месяц.

Але на недахоп грошай функцыянер ніколі не скардзіўся. Вясною 2020 ён купіў шыкоўны дом у Ждановічах — раней за будынак у англійскім стылі прасілі больш за мільён даляраў, але афіцыйна Баскаў купіў дом менш чым за $400 тысяч. Дом запісаны на жонку Дзмітрыя.

Акрамя таго, Баскаў сузаснавальнік кампаніі забудоўшчыка «Давінстройінвест», мае долі ў кампаніях, якія займаюцца пракладкай інжынерных сетак, аптовымі закупкамі тэлефаніі і «аксесуараў для ІТ».

Таксама Баскаў мае 15% акцый кампаніі «АйПаўэр» (цяпер «Акумулятарны альянс»), якой належыць скандальна вядомы акумулятарны завод у Брэсце.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30