Знайсці
14.09.2021 / 13:25РусŁacБел

У Беларусь паступіла вакцына ад грыпу. Мінздароўя раіць вакцынавацца пасля прышчэпкі ад кавіду

Сёлета для бясплатнай вакцынацыі будуць выкарыстоўваць расійскую «Грыпол плюс», для платнай — французскую «Ваксігрып Тэтра».

Другая партыя вакцыны паступіць у канцы верасня.

Як адзначыла сёння на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Мінздароўя Іна Карабан, у гэтым сезоне важныя і прышчэпка ад грыпу, і ад каранавіруса, бо калі хварэць адначасова, то наступствы могуць быць самыя сур'ёзныя.

«Мы павінны прыкласці намаганні, каб мінімізаваць рызыкі і наступствы. Акрамя вакцынацыі таксама звяртаю ўвагу на захаванне элементарных правілаў бяспекі — нашэнне масак, сацыяльнае дыстанцыяванне», — падкрэсліла яна.

Асноўныя групы вакцынаваных ад грыпу застаюцца нязменнымі — гэта дзеці ад 6 месяцаў, дарослыя з хранічнай паталогіяй, пенсіянеры 60-65+ гадоў, а таксама людзі пэўных прафесій, напрыклад, медыкі.

Як паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале, сёлета спачатку прапануецца рабіць прышчэпкі супраць каранавіруса (дзве дозы) і пасля гэтага праз 14 дзён — прышчэпку супраць грыпу. Вакцынацыя ў адзін дзень дапушчальная, калі няма супрацьпаказанняў.

Для бясплатнай прышчэпкі будзе выкарыстоўвацца Расійская вакцына «Грыпол Плюс», а для платнай — «Ваксігрып Тэтра» (Францыя).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031