Знайсці
14.09.2021 / 13:31РусŁacБел

«Ён разумны, пісьменны». Лукашэнка зрабіў Дзмітрыя Баскава сенатарам

Аляксандр Лукашэнка прызначыў былога старшыню Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава ў Савет рэспублікі.

Пра сваё рашэнне ён паведаміў у прысутнасці Наталлі Качанавай, піша БелТА.

«Я яго накіроўваю туды не толькі таму, што гэта патрыёт, адданы краіне чалавек (такіх мы не крыўдзім і не кідаем, гэта ўсім зразумела), але я яго хачу бачыць там яшчэ як чалавека здольнага. Ён разумны, пісьменны. У жыцці ён сербануў гора, без бацькі вырас. Мама ў яго ў царкве працуе. Ведаю, што гэта чалавек шчыры. А тое, што там пра яго пішуць … Ну, б'юць па тых, хто побач, — Качанава, Эйсмант, Баскаў, Латышонак, і пайшло-паехала (а каго больш? Усе астатнія там — на заднім плане, хоць і ім таксама хапае). Але б'юць па ім, мы гэта выдатна разумеем», - сказаў Лукашэнка.

Згодна з Канстытуцыяй, членаў Савета Рэспублікі абіраюць мясцовыя саветы дэпутатаў, яшчэ 8 чалавек можа прызначыць кіраўнік краіны. У Савеце Рэспублікі апошняга склікання было 4 чалавекі, прызначаных Лукашэнкам. Пасля прызначэння Баскава, тры месцы застаюцца вакантнымі.

Нагадаем, 8 верасня Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) прыняла рашэнне накласці санкцыі на Дзмітрыя Баскава. Яго абвінавацілі ў злоўжыванні службовым становішчам, ціску на спартоўцаў і датычнасці да смерці Рамана Бандарэнкі, дыскваліфікаваўшы на пяць гадоў.

ІІHF паведаміла, што 25 лістапада распачала расследаванне па магчымым дачыненні Баскава да інцыдэнту са смерцю ў выніку збіцця на Плошчы перамен Рамана Бандарэнкі. Федэрацыя атрымала справаздачы ад Беларускага фонду спартовай салідарнасці і даручыла незалежнай даследчай фірме правесці аналіз агульнадаступнай інфармацыі на гэты конт.

«Грунтуючыся на ацэнцы паведамленняў СМІ, аўдыязапісаў і фатаграфій, фірма прыйшла да высновы, што, хоць нельга выключаць прысутнасць Баскава на мерапрыемстве, яна не знайшла доказаў актыўнага ўдзелу Баскава ў нападзе на Бандарэнку», — казалася ў паведамленні. 

У чэрвені 2020 года Баскаў напісаў адкрыты ліст з крытыкай спартсменаў, якія падтрымліваюць апазіцыйны рух Беларусі.

Адразу пасля абвяшчэння дыскваліфікацыі ФХБ заяўляла, што Баскаў застанецца кіраўніком федэрацыі, аднак потым ён падаў у адстаўку.

Чытайце таксама:

ФОТАФАКТ. Колькі каштуе гадзіннік Дзмітрыя Баскава, які сёння стаў сенатарам?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930