Знайсці
14.09.2021 / 12:14РусŁacБел

Пуцін сыходзіць на самаізаляцыю. У Душанбэ на саміт АДКБ ён не паедзе

Уладзімір Пуцін павінен выконваць рэжым самаізаляцыі з-за выпадкаў заражэння каранавірусам у яго акружэнні, паведамляе РБК.

Упершыню Пуцін паведаміў пра імавернасць самаізаляцыі ўчора падчас сустрэчы з паралімпійцамі. 

Такім чынам, ён не паляціць у Душанбэ на саміт дзяржаў Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бяспецы і пасяджэнне кіраўнікоў дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, куды ляціць Аляксандр Лукашэнка.

Пуцін возьме ўдзел у гэтых самітах у рэжыме відэаканферэнцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера