Знайсці
14.09.2021 / 11:10РусŁacБел

Журналісткам Андрэевай і Чульцовай пералічылі тэрмін зняволення: яны вызваляцца на два з паловай месяцы раней

Асуджаным на два гады зняволення за стрым з Плошчы Перамен журналісткам Кацярыне Андрэевай і Дар'і Чульцовай пералічылі тэрмін зняволення з улікам змен у заканадаўства.

Пра гэта Радыё Свабода паведаміў муж Кацярыны Андрэевай Ігар Ільяш.

«Кацярыне памянялі бірку на казённым строі і цяпер там значыцца новая дата вызвалення — 5 верасня», — паведаміў Ігар Ільяш пасля тэлефанавання ад жонкі з калоніі.

«Кацярына расказала, што адчувае сябе добра, голас быў бадзёры. Раней яна пісала ў лістах, што ад 1 верасня яе ў каледж (ПТВ) залічылі, вучыцца на цырульніка. Кажа, што выкладчыкі прыемныя, добрая агульная атмасфера — вельмі дапамагае абстрагавацца ад сумнай рэчаіснасці. То-бок навучальны працэс ёй прыносіць пазітыўныя эмоцыі», — дадаў ён.

Ільяш удакладніў, што такое ж рашэнне было ўхваленае судом і адносна Дар'і Чульцовай.

Кацярына Андрэева (Бахвалава) і Даша Чульцова — журналісткі польскага тэлеканала, прызнанага беларускімі ўладамі экстрэмісцкім. Дзяўчатам прысудзілі па два гады калоніі за стрым з акцыі развітання з Раманам Бандарэнкам у лістападзе 2020 года ў Мінску. Яны павінны былі выйсці на волю 20 лістапада 2022 года.

Пасля ўнясення паправак у заканадаўства суд пастанавіў пералічыць тэрміны пакарання з разліку 1 дзень знаходжання ў СІЗА (да ўступлення прысуду ў сілу) = 1,5 дня знаходжання ў калоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930