Знайсці
14.09.2021 / 10:52РусŁacБел

Біржавая цана газу ў Еўропе перавысіла рэкордныя $800 за тысячу кубаметраў. Расію вінавацяць у маніпуляцыі рынкам

Кошт газу на адкрыцці таргоў перавысіў $800 за 1 тыс. куб. м. Напярэдадні ён таксама паставіў рэкорд, дасягнуўшы планкі $727 за 1 тыс. куб. м.

Біржавая цана газу ў Еўропе абнавіла гістарычны максімум, перавысіўшы адзнаку $800 за 1 тыс. куб. м. Пра гэта сведчаць даныя Лонданскай біржы ICE.

Кошт ф'ючарса на хабе TTF у Нідэрландах у аўторак дасягнуў $801,2 за 1 тыс. куб. м.

Цэны на газ у Еўропе растуць на працягу ўсяго года. Сярод прычын — адмова «Газпрама» браніраваць дадатковыя магутнасці для транзіту газу праз Украіну напярэдадні запуску «Паўночнага патоку — 2». Запасы газу ў падземных сховішчах Еўропы застаюцца ніжэйшымі за леташнія пасля халоднай зімы.

Калі паглядзець на тое, як «Газпрам» адрэагаваў на павышэнне коштаў, то стане ясна, што кампанія рабіла так, каб падштурхнуць цэны ўверх яшчэ больш, піша The Insider.

«Былі скарочаныя пастаўкі па маршруце праз Беларусь і Польшчу, магутнасці «Паўночнага патоку — 1» былі на некаторы час пастаўленыя на прафілактыку, былі адмовы ад рэзервавання транзітных магутнасцяў праз Украіну, быў перыяд адмовы ад запаўнення падземных газасховішчаў, якія «Газпрам» арандуе ў Еўропе. Усе гэтыя акцыі адбыліся ў перыяд высокіх коштаў, калі можна было скарыстацца сітуацыяй і выгадна прадаць газ.

Паколькі гэтага не было, ёсць здагадкі, што гэта было зроблена наўмысна як акт газавай вайны або маніпуляцыі рынкам»,

— растлумачыў The Insider партнёр Rusenergy Міхаіл Круціхін.

Магчыма, маніпуляцыйным ростам коштаў на газ Расія хоча прымусіць пакупнікоў заключаць доўгатэрміновыя кантракты.

Кошты на газ для Беларусі застаюцца на ўзроўні 2021 года — $128,5. Таксама Пуцін і Лукашэнка дамовіліся да 2024 года падпісаць пагадненне аб адзіным рынку газу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930