Знайсці
14.09.2021 / 09:56РусŁacБел

Уся сям'я прадпрымальніка Анатоля Шумчанкі захварэла на кавід

Лідар ліквідаванай ініцыятывы беларускіх прадпрымальнікаў «Перспектыва» ў бальніцы з пнеўманіяй.

«Захварэла ўся сям'я на «карону»! — распавёў Анатоль Шумчанка у фэйсбуку. — КТ — толькі па прызначэнні доктара. Доктар не звязваўся. Лячэння ніякага няма — аспірын, вітамін С, Д і цынк, шмат вады. І маліцца… Наш актывіст з Маладзечна ляжыць пад кіслародам, і гэта на 12 дзень. У мяне першыя чатыры дні тэмпература збівалася — цяпер няма!

Беражыце сябе. А я напішу, як у нас рэагуюць дактары: спадзяёмся, хоць хтосьці патэлефануе заўтра, каб хаця б жонцы накіраванне на КТ зрабілі», — напісаў ён.

Сёння раніцай лідар аб'яднання беларускіх прадпрымальнікаў паведаміў, што трапіў у бальніцу з запаленнем лёгкіх:

«Дзякуй усім маім сябрам за парады: не стаў чакаць і выклікаў хуткую. Паклалі ў бальніцу. Паражэнне лёгкіх —25 адсоткаў. Пнеўманія».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930