Знайсці
14.09.2021 / 09:39РусŁacБел

Краіны-донары выдзеляць Афганістану больш за 1 млрд даляраў

Фінансаванне заклікана не дапусціць голаду ў Афганістане і прадухіліць калапс існуючых дзяржслужбаў,

Краіны-донары абавязаліся выдзеліць больш за 1 млрд даляраў (846 млн еўра) на гуманітарную дапамогу ў Афганістане. 

Пра гэта заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш на канферэнцыі па аказанні эканамічнай падтрымкі гэтай краіне, паведамляе Deutsche Welle.

«Гэтая канферэнцыя цалкам апраўдала мае чаканні ў плане салідарнасці з народам Афганістана», — канстатаваў Гутэрыш.

Пры гэтым ён не канкрэтызаваў, якая частка гэтай сумы паступіць у наступныя месяцы па лініі ААН, а якая — будзе прадастаўлена пазней у іншых фарматах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера