Знайсці
13.09.2021 / 20:27

Міс Беларусь — 2021: Мяне выкарысталі ў разгар беларускіх пратэстаў у радыкальных намерах

Павялічыць

Пераможца конкурсу «Міс Беларусь» — 2021 Дар'я Ганчарэвіч распавяла ў інтэрв'ю дзяржаўнай «Мінскай праўдзе», што ў разгар беларускіх пратэстаў у верасні 2020 года яе выкарысталі «ў радыкальных намерах». На гэта звярнула ўвагу Еўрарадыё.

Нібыта яна «выпадкова» ўзяла ўдзел у «апазіцыйнай фотасесіі», дзе дзяўчыны фатаграфаваліся перавязанымі чырвонымі стужкамі «па схеме БЧБ»: «Мне тады ледзь споўнілася 17 гадоў. Мая знаёмая, дызайнер, з якой я супрацоўнічала ўжо на працягу некалькіх гадоў, запрасіла мяне ў чарговы праект. Я ёй цалкам давярала, але, мабыць, дарма. Гэта не было праявай маёй грамадзянскай пазіцыі, а было выкарыстаннем мяне ў сваіх радыкальных намерах».

І заявіла, што шкадуе аб тым, што ўдзельнічала ў «палітычнай фотасесіі: «Мне трэба было загадзя пацікавіцца тэматыкай і быць асцярожнейшай».

Чытайце таксама: «Міс Беларусь» стала 18-гадовая мадэль. Яна атрымала ў падарунак 14 500 рублёў і аўтамабіль Geely

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30