Знайсці
13.09.2021 / 20:24РусŁacБел

Невядомае інтэрв’ю Ленана выставілі на аўкцыён

Аўдыёзапіс ацэньваюць не менш чым у 27 тысяч даляраў.

Фота commons.wikimedia.org.

У 1969-1970 гады канадскі журналіст Кен Зэйліг запісаў падчас трох сустрэч 91-хвіліннае інтэрв’ю з Джонам Ленанам і Йока Она. Лічыцца, што толькі пяць хвілін з гэтага запісу трапілі ў публічны эфір, гэта здарылася ў канцы 80-х гадоў.

На запісе Ленан распавядае пра свае любімыя песні Beatles. Таксама ён расказвае пра тое, што паўплывала на яго музыку, пра будучыню Beatles, а таксама пра змены, якія прынесла ў жыццё Ленана Йока Она, піша ВВС.

Ленан кажа, што, на яго меркаванне, Beatles добра паўплывалі на моладзь у 60-я гады. Лідар бітлоў таксама ўспамінае пра Раство, калі ў панчосе з падарункамі ён знайшоў губны гармонік. Па словах Ленана, гэта быў адзін з лепшых момантаў у яго жыцці.

На 12 катушачных плёнках, што выстаўленыя на аўкцыён, запісаныя інтэрв’ю, музыка Beatles і дэталізаваныя расшыфроўкі размоваў. Сям’я Кена Зэйліга, які памёр у 1990 годзе, толькі нядаўна знайшла іх.

Эксперт Пол Фэйруэзэр з аўкцыённага дома Omega Auctions ахарактарызаваў плёнкі як бясцэнныя і дадаў, што яны дапаўняюць «гісторыю Джона Ленана». Аўкцыяніст лічыць, што фанаты Beatles будуць уражаныя, калі пачуюць, як Ленан размаўляе пра тое, пра што раней ён публічна не выказваўся.

Плёнкі будуць прадстаўленыя на аўкцыёне 28 верасня. Яны ацэньваюцца ў суму ад 20 да 30 тысяч фунтаў (прыкладна ад 27700 да 41500 даляраў).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930