Знайсці
13.09.2021 / 18:21РусŁacБел

Мужа і жонку пяты раз запар арыштавалі за «экстрэмізм» у прыватнай перапісцы. Агулам сям’я правядзе за кратамі 71 дзень

10 верасня пасля чарговых «сутак» на волю не выйшлі Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева, пішуць праваабаронцы.

З ліпеня на сям’ю ў Ленінскім РУУСе бесперапынна складаюць пратаколы па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць) за тое, што яны перасылалі ў прыватных паведамленнях адно аднаму інфармацыю з «экстрэмісцкіх каналаў». Апошні раз іх арыштавалі 26 жніўня на 15 сутак. Але пасля арышту сям’я так і не выйшла на волю — на іх склалі новыя пратаколы па арт. 19.11 КаАП.

Справы Сяргея і Анастасіі разглядзела суддзя Ленінскага раёна Юлія Шут, але ў розныя дні: Сяргея — 10 верасня, а Анастасіі — 13 верасня. Іх справы ў раскладзе з’явіліся толькі пасля суда. Вядома, што мужа і жонку зноў асудзілі на 15 сутак кожнага. Агулам суддзі Ленінскага раёна арыштавалі Сяргея і Анастасію на 71 суткі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930