Знайсці
13.09.2021 / 16:29РусŁacБел

Бізнэсмена з топ-200 самых уплывовых у краіне асудзілі на 2,5 года хатняй хіміі і забаранілі 5 гадоў займацца прадпрымальніцтвам

Інвестара Валерыя Астрынскага, які ўваходзіць у топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў, асудзілі на 2,5 года «хатняй хіміі» за «падатковае махлярства» і забаранілі на 5 гадоў займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю.

«Нельга займацца прадпрымальніцтвам і плаціць падаткі, але можна ж займацца грамадска-сацыяльнымі праектамі, напрыклад, стварыць партыю крымінальнікаў, і думаю, што ў яе ёсць шанец стаць самай шматлікай у нашай дзіўнай краіне», — каментуе прысуд Астрынскі.

Валерый Астрынскі — інвестар, бізнэс-анёл, сузаснавальнік аб'яднання Angels BAND, уваходзіць у топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў Беларусі, паводле выдання «Ежедневник».

16 студзеня Валерыя Астрынскага затрымалі ў вёсцы Барова ў Іўеўскім раёне. Падставай для гэтага стаў вывешаны бел-чырвона-белы сцяг з «Пагоняй» на хутары.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера