Знайсці
13.09.2021 / 14:20РусŁacБел

Аўтар карыкатуры на каталіцкіх святароў у «Мінскай праўдзе» не разумее, чаму разгарэўся скандал

Антон Астроўскі, аўтар карыкатуры з ксяндзамі са свастыкай, якая выйшла 7 верасня ў «Мінскай праўдзе», жыве і працуе ў Віцебску, дазналіся naviny.by.

У фэйсбуку Астроўскі падзяліўся меркаваннем пра карыкатуру:

«Тая самая нібы рэзанансная вокладка газеты з маёй карыкатурай. У пэўных колах там ды сям крычалі ва ўсе галасы, што іх нібыта абразіў гэты малюнак. Прадстаўнікі касцёла нават афіцыйную заяву пра нібыта абразу іх царквы зрабілі, суправадзіўшы яе тэзісамі без якой-небудзь выразнай канкрэтыкі. Абураныя грамадзяне пісалі мне ў сацыяльныя сеткі. Аднак і яны пакуль толкам не сказалі, чым канкрэтна я іх абразіў. Я прыходжу да высновы, што ні абразы, ні тым больш распальвання варожасці ў адносінах да ўсёй канфесіі ў гэтым малюначку, як і на вокладцы ў цэлым, ні з майго боку, ні з боку рэдакцыі зусім няма. Так, уласна, я і не планаваў нікога абражаць наогул. І чаго раскрычаліся?»

Касцёл у Беларусі асудзіў публікацыю ў газеце «Мінская праўда» і расцэньвае яе як распальванне варожасці

Біскуп Касабуцкі пра публікацыю ў «Мінскай праўдзе»: Прабач ім, Божа…

Пасля скандальнай вокладкі «Мінскай праўды» пасол Ватыкана сустрэўся з Макеем

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера