Знайсці
13.09.2021 / 13:59РусŁacБел

Па запыце беларускай пракуратуры ў Польшчы затрымалі беларуса. Яго вінавацяць у нібыта наездзе на супрацоўніка ДАІ

Макарыю Малахоўскаму 26 гадоў, родам з Гарадзішча Мінскага раёна. Ён сын святара Андрэя Малахоўскага, клірыка Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску. Як патлумачылі «Нашай Ніве» блізкія хлопца, у Беларусі на яго завялі крымінальную справу за нібыта наезд на супрацоўніка ДПС, які адбыўся 13 жніўня 2020 года на праспекце Незалежнасці. Ён абвінавачваецца па 364 арт. КК РБ (Гвалт або пагроза гвалту ў дачынні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). 

Тады людзі выйшлі на праспект, машыны спыніліся. 

Відэа- ці фотасведчанняў наездаў на супрацоўнікаў у гэты дзень у тым раёне не фіксавалася. Але ў архівах інтэрнэту ёсць відэазапіс з канцом канфлікту ў троху іншым раёне праспекта, дзе чалавека з доўгімі, сабранымі ў пучок валасамі, выводзяць з машыны — каб дастаць яго адтуль, у машыну распылілі газ.

Гэта быў Малахоўскі. Хлопца адправілі на Акрэсціна і выпусцілі ў рамках агульнай хвалі выпускаў — ён прабыў там тры дні. Праз пару дзён пасля выхаду ён выехаў у Польшчу. 

Затрымалі Малахоўскага 12 верасня ў прыгарадзе Варшавы.

«Прыйшла паліцыя, з нагоды нібыта гучнай музыкі, далей праверка дакументаў, праверылі на сваіх прыладах, а потым у кайданкі і ў пастарунак», — патлумачылі нам знаёмыя, потым стала вядома, што да яго прыйшлі, бо ён быў у базе Інтэрпала. 

Цяпер хлопец у польскай пракуратуры. Пакуль ён затрыманы на тэрмін да 45 сутак.

Яго затрыманне, імаверна, адбылося ў межах міжнароднай дамовы аб прававой дапамозе, заключанай між Беларуссю і Польшчай.

Але факт затрымання не кажа пра тое, што Малахоўскага выдадуць — наперадзе доўгая працэдура з магчымасцю абскарджвання.

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930