Знайсці
13.09.2021 / 12:33

У Мінску глуханямыя збівалі такіх жа і прымушалі прадаваць сувеніры

Трое глуханямых беларусаў выкрадалі мужчын з парушэннем слыху, патрабавалі ў іх грошы, збівалі, а таксама прымушалі гандляваць сувенірамі. Двое падазраваных затрыманыя, адзін — у вышуку.

Першы выпадак здарыўся 28 студзеня, паведамляе Генпракуратура.

Трое глуханямых мужчын на адной з АЗС (27 і 30 гадоў) выкралі іншага мужчыну з парушэннем слыху. Яго адвезлі ў гараж у Мінску, дзе патрабавалі аддаць ім грошы, пагражалі гвалтам, потым прымусілі яго гандляваць сувенірамі, а частку выручкі забіралі сабе. Для застрашвання мужчыну збілі.

Наступны выпадак адбыўся ў ноч на 31 студзеня. Яны пераследавалі аўтамабіль таксі, у якім ехаў мужчына з парушэннем слыху. Пасля спынення машыны на вуліцы Масюкоўшчына яны з прымяненнем гвалту заштурхалі яго ў салон свайго аўтамабіля. Перавезлі яго ў той жа гараж, дзе трымалі ў падвале, збівалі і патрабавалі грошы. Агледзелі кішэні, забралі рэчы, у тым ліку і мабільны тэлефон. Гэтага мужчыну яны таксама прымусілі прадаваць сувеніры.

У дачыненні да мужчыны была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкулах «Выкраданне чалавека», «Разбой» і «Вымагальніцтва». Мужчынам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Двое мінчан знаходзяцца пад вартай. Яшчэ адзін удзельнік групы — у вышуку. Справа накіравана ў суд.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30