Знайсці
13.09.2021 / 11:25РусŁacБел

Фермер з Гомеля вырасціў 300 тон кавуноў. Некаторыя важаць па 40 кілаграмаў

На Дні горада Гомеля 11 верасня фермер Ігар Грынько быў сапраўдным хэдлайнерам. Не музычным, а гаспадарным. Яго прадукцыю куплялі, з ёй фатаграфаваліся, ёй здзіўляліся. І праўда, найбольшыя кавуны з бахчы Ігара важылі каля сарака кілаграмаў, а гарбузы давялося спускаць на зямлю з машыны пад’ёмнікам.

«Чатырыста кілаграм гарбуз — глыба, сонечны валун. Вочы адмаўляюцца верыць у такі плод! Гарадская дзятва, па сутнасці, займалася тут альпінізмам, узбіраючыся на гарбузы фермера», — піша «Народная воля».

— Сем гадоў займаюся вырошчваннем кавуноў. Сёлета вырасціў іх тон трыста, — распавёў Ігар.

Кавуны фермер прадаваў па 80 капеек за кілаграм. На рынку яны цяпер — 1,2 рубля. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера