Знайсці
13.09.2021 / 10:25РусŁacБел

Данііл Мядзведзеў адсвяткаваў перамогу на US Open вельмі незвычайным спосабам ФОТАФАКТ

У мужчынскім фінале Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open) расіянін Данііл Мядзведзеў перамог славутага серба Новака Джокавіча — 6:4, 6:4, 6:4.

Перамогу Мядзведзеў адсвяткаваў незвычайна: адразу пасля матчбола ён раптам паваліўся левым бокам на корт і высунуў язык. 

На цырымоніі ўзнагароджання Мядзведзеў патлумачыў, што ўсё гэта значыла. «Толькі легенды зразумеюць, што я зрабіў у самым канцы. Гэта было L2+Left», — сказаў ён.

L2+Left — гэта камбінацыя кнопак на джойсціку для PlayStation. Калі націснуць яе ў футбольным сімулятары FIFA, то гулец, які забіў гол, адсвяткуе перамогу роўна такім жа падзеннем на полі, якое выканаў Мядзведзеў.

У гульнявым свеце гэты трук называюць dead fish («мёртвая рыба») або brick fall («падзенне цэглы»). 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера