Знайсці
13.09.2021 / 08:04РусŁacБел

Галоўчанка: Беларусь збіраецца стварыць уласны флот

Беларусь мае намер набыць або пабудаваць грузавыя караблі для зніжэння выдаткаў пры перавозцы грузаў, распавёў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка ў эфіры Беларусь-1.

«Аналізуем перспектывы набыцця або стварэння ўласнага грузавога флоту для таго, каб мінімізаваць выдаткі на фрахт», — цытуе кіраўніка беларускага ўрада РБК.

Галоўчанка дадаў, што ўлады Беларусь таксама прапрацоўваюць пытанне аб стварэнні ўласнага марскога порта. Найбольш эфектыўным беларускі ўрад лічыць яго размяшчэнне на тэрыторыі Ленінградскай вобласці, дадаў ён.

«У гэтым кірунку працуем вельмі сур'ёзна», — адзначыў прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031