Знайсці
12.09.2021 / 18:27РусŁacБел

Кіеў назваў умову для сустрэчы Пуціна з Зяленскім

Са слоў прэс-сакратара прэзідэнта Украіны, сустрэча залежыць ад таго, ці гатовая Расія гаварыць на тэму Крыма ці не. Пры гэтым Уладзімір Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным у любы час і на любой нейтральнай тэрыторыі.

president.gov.ua

Сустрэча паміж прэзідэнтамі Расіі і Украіны Уладзімірам Пуціным і Уладзімірам Зяленскім залежыць ад гатоўнасці Расіі гаварыць на тэму Крыма, заявіў прэс-сакратар украінскага прэзідэнта Сяргей Нікіфараў у эфіры тэлеканала «Дом», паведамляе РБК.

Ён нагадаў пазіцыю Расіі, якая не гатовая падымаць пытанне аб Крыме. «Але навошта тады сустракацца?» — пацікавіўся Нікіфараў.

Прэс-сакратар адзначыў, што «ёсць воля» Зяленскага асабіста сустрэцца з Пуціным у любы час і на любой нейтральнай тэрыторыі.

«Трэба, каб на гэтай сустрэчы стаяла пытанне аб акупацыі Расіяй часткі тэрыторыі Украіны. Таму размова і кантакты на нейкім узроўні сапраўды падтрымліваюцца наконт гэтай сустрэчы, але трэба абавязкова дамагчыся таго, каб гэтае самае галоўнае пытанне было вынесенае на парадак дня, чаго Расія, вядома, не хоча», — сказаў ён.

Магчымасць сустрэчы лідараў з Масквы і Кіева абмяркоўваецца з вясны гэтага года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера