Знайсці
12.09.2021 / 14:21РусŁacБел

«Гібрыдная агрэсія з боку Захаду»: Лукашэнка на вучэннях заявіў аб новых рызыках і выкліках для Саюзнай дзяржавы

На захадзе Саюзнай дзяржавы з'яўляюцца новыя рызыкі, а становішча на межах краін-членаў АДКБ напальваецца, але Расія і Беларусь гатовыя «да сумесных дзеянняў па забеспячэнні суверэнітэту і незалежнасці», заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка.

president.gov.by

На захадзе Саюзнай дзяржавы ўзнікаюць новыя рызыкі і выклікі, а становішча на межах краін-членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы абвастраецца. Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас узнагароджання ўдзельнікаў вучэнняў «Захад-2021», перадае БелТА.

Лукашэнка назваў сумесныя расійска-беларускія манеўры важным мерапрыемствам па падрыхтоўцы ўзброеных сіл, «што праводзіцца на фоне бесперапыннай гібрыднай агрэсіі з боку Захаду» ў дачыненні да Масквы і Мінска.

Паводле яго слоў, вайскоўцы ў ходзе вучэнняў прадэманстравалі, што арміі дзвюх краін гатовыя «да сумесных дзеянняў па забеспячэнні суверэнітэту і незалежнасці». «Мы ў чарговы раз пераканаліся ў дзеяздольнасці створанай сістэмы тэрытарыяльнай абароны», — заявіў ён.

Вучэнні «Захад-2021» праходзяць з 10 па 16 верасня на дзевяці палігонах у Расіі і пяці — у Беларусі. У іх удзельнічаюць каля 200 тыс. вайскоўцаў (у тым ліку 12 тысяч на тэрыторыі Беларусі).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031