Знайсці
12.09.2021 / 11:53РусŁacБел

«Радыё Польшча»: Мігрантаў, што жылі ля мяжы, вярнулі ў Беларусь

Беларускі бок вярнуў больш за тры дзясяткі замежнікаў, якія ў сярэдзіне жніўня аселі на мяжы з Польшчай, паведаміла кіраўніцтва Прыбужанскага памежнага атрада.

«Беларускія службы эвакуявалі некалькі дзясяткаў мігрантаў. Людзі амаль месяц жылі на тэрыторыі Беларусі побач з польскай мяжой у разліку на незаконнае пранікненне ў ЕС», — паведамляе «Радыё Польшча» са спасылкай на кіраўніка падраздзялення Дарыюша Сеніцкага.

Ён пры гэтым падкрэсліў, што згаданая група мігрантаў ніколі не была на польскай тэрыторыі. Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі пакуль што ніяк не пракаментаваў заяву.

Больш за тры дзясяткі мігрантаў апынуліся пад аховай сілавых структур дзвюх краін на польска-беларускай мяжы недалёка ад населенага пункта Уснаж-Горны. З двух бакоў іх ахоўвалі прадстаўнікі Беларусі і Польшчы, не дазваляючы прайсці ні ў адзін з бакоў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930