Знайсці
11.09.2021 / 21:16РусŁacБел

Памёр самы тоўсты кот Беларусі з іранічнай мянушкай Пёрка

Пра гэта ў Instagram напісала яго гаспадыня Вольга. 

Кот трапіў да яе на ператрымку, але так і застаўся ў сям'і. Першае, што зрабілі новыя гаспадары, — узважылі гадаванца: на вагах была лічба 19,6. Гэта вельмі шмат для катоў, 9 кілаграмаў для іх верхняя норма. 

Тым не менш, сям'я ўзялася ратаваць гадаванца, дала яму іранічную мянушку Пёрка.

Усё было добра да пэўнага часу, але ў апошнія дні кот стаў рэзка худнець, адмаўляўся есці, стала ясна, што ён захварэў. У ветклініцы ката-рэкардсмена, на жаль, не змаглі ўратаваць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера