Знайсці
11.09.2021 / 21:03РусŁacБел

Пуцін адкрыў гіганцкі, 20-метровы манумент Аляксандра Неўскага на беразе Чудскога возера, на мяжы з Эстоніяй

На беразе Чудскага возера ў Пскоўскай вобласці Расіі адкрылі мемарыяльны комплекс «Князь Аляксандр Неўскі з дружынай», у цырымоніі ўзяў удзел прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, паведамляе РБК са спасылкай на прэс-службу Крамля.

«Тут, на Чудскім возеры, князь Аляксандр Неўскі са сваёй дружынай разграміў іншаземных захопнікаў, абараніў Ноўгарад і Пскоў, а па сутнасці — усю Старажытную Русь. Гэтая перамога стала адным з сімвалаў вайсковай славы Расіі», — заявіў Пуцін.

Адкрыццё манумента прымеркавана да 800-годдзя з дня нараджэння князя. Комплекс быў створаны па ініцыятыве мітрапаліта Ціхана (Шаўкунова), яго ўзвялі спецыялісты ваенна-будаўнічага комплексу Міністэрства абароны. Кампазіцыя складаецца з фігур Аляксандра Неўскага і віцязяў, над ім — група сцягоў, а пад іх нагамі — даспехі зрынутага ворага. Агульная вышыня мемарыяла перавышае 20 метраў. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930