Знайсці
11.09.2021 / 16:24РусŁacБел

Рэперу з Добруша далі год калоніі за песню пра Лукашэнку

Суддзя Лук'янава (суд Добрушскага раёна) пакарала 1 годам калоніі агульнага рэжыму рэпера Яўгена Пятрова за абразу Лукашэнкі, якую следчыя знайшлі ў песні «Лукашенко, уходи» аўтарства маладзёна, перадаюць гомельскія праваабаронцы. 

Сам Яўген віны не прызнаў. Ён лічыць, што ў песні, якую ён напісаў летась падчас выбарчай кампаніі, не было абразы, бо пасля абразлівага слова стаяў пытальнік.

Яўген — грамадзянін Расіі, а значыць, пасля адбыцця пакарання, ён будзе дэпартаваны з тэрыторыі Беларусі.

Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА №3 у Гомелі. Невядома, ці будзе хлопец падаваць апеляцыю на рашэнне раённага суда, бо ў яго не было адваката на працэсе.

Раней, 23 жніўня, за рэпост гэтай песні суд пакараў годам калоніі 22-гадовага гамельчука Сяргея Балахонава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера