Знайсці
11.09.2021 / 12:18РусŁacБел

МВФ правядзе ў Беларусі дадатковую місію: у фондзе занепакоеныя выдзяленнем амаль мільярда даляраў ураду Лукашэнкі

Міжнародны валютны фонд у пятніцу заявіў, што пачне віртуальную місію ў Беларусь на фоне занепакоенасці з нагоды вылучэння міжнародным крэдыторам новых надзвычайных рэзерваў ураду Лукашэнкі, паведамляе Reuters.

Прадстаўнік МВФ заявіў, што місія накіраваная на збор дадатковай інфармацыі аб эканамічных падзеях у Беларусі і яе захадах у адказ на пандэмію COVID-19.

Місія пачнецца ў панядзелак, паведаміла крыніца, знаёмая з планамі, але не ўпаўнаважаная казаць публічна.

У мінулым месяцы МВФ заявіў, што ўважліва сочыць за Беларуссю, але перадаў ураду Лукашэнку доступ амаль да 1 млрд даляраў у новых спецыяльных правах запазычанні (СДР), уласнай рэзервовай валюце МВФ, у рамках больш шырокага размеркавання 650 млрд даляраў для ўсіх краін — чальцоў МВФ.

Некаторыя заканадаўцы ЗША заклікалі МВФ абмежаваць доступ урада да фондаў.

Місія, якая правядзе анлайн-інтэрв'ю, закладзе аснову для комплекснай місіі па эканамічным назіранні ў адпаведнасці з Артыкулам IV у снежні. Такія агляды рэгулярна праводзяцца глабальным крэдыторам.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930