Знайсці
12.09.2021 / 10:26РусŁacБел

«Міс Беларусь» стала 18-гадовая мадэль. Яна атрымала ў падарунак 14 500 рублёў і аўтамабіль Geely

10 верасня ў Палацы спорту прайшоў фінал конкурсу «Міс Беларусь 2021». Пераможцай стала 18-гадовая Дар’я Ганчарэвіч. Яна працуе мадэллю і выкладчыцай дэфіле ў Нацыянальнай школе прыгажосці.

Апроч кароны з белага золата з брыльянтамі і тапазамі, дзяўчына атрымала грашовую прэмію — 14 500 рублёў (500 базавых велічынь) і брыльянтавыя завушніцы. Падарылі таксама аўтамабіль Geely.

У снежні Дар’я прадставіць краіну на міжнародным конкурсе «Міс свету» ў Пуэрта-Рыка.

На конкурсе сярод гасцей прысутнічаў Аляксандр Лукашэнка. А таксама міністр культуры Анатоль Маркевіч.

Першай віцэ-міс стала Аляксандра Папок. Ёй 19 гадоў, родам з Петрыкава, вучыцца ў БДЭУ на факультэце камерцыі і турыстычнай індустрыі. Займаецца SMM.

Другая віцэ-міс — 21-гадовая Юлія Іоўлева. Скончыла магістратуру Універсітэта культуры, прызёр міжнародных спаборніцтваў па мастацкай гімнастыцы.

Чым адметны сёлетні конкурс? За апошнія гады ён больш стаў асацыявацца са сферай дзяржаўнай палітыкі. У некаторых гарадах кастынгі прайшлі без ажыятажу: у Наваполацку і Брэсце наогул прыйшло па адной дзяўчыне. 

Чытайце:

Інспектар мытні, мадэль і студэнтка, што вальсіравала з Лукашэнкам. Хто сёлета ўдзельнічае ў «Міс Беларусь»?

Nashaniva.com, фота БелТА, АНТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930