Знайсці
10.09.2021 / 18:54РусŁacБел

У Слуцку з акна выпала 6-гадовае дзіця, яе брат скокнуў следам за ёй

Паводле інфармацыі жыхароў 11-га гарадка, гэта здарылася ў іх мікрараёне. Дзіця выпала з другога паверха, піша «Кур'ер».

Як распавялі суседзі, калі дзяўчынка выпала, яе старэйшы брат скокнуў следам за ёй, каб як мага хутчэй аказаць дапамогу. Дзяўчынка атрымала траўмы — яе забрала «хуткая». Наколькі цяжкія, невядома.

«Унізе былі бялізнавыя вяроўкі, яны змякчылі падзенне», — патлумачыла адна з суразмоўніц. Бялізнавыя вяроўкі нацягнутыя перад акном на першым паверсе.

Таксама невядома, ці пацярпеў брат дзяўчынкі. Адна з жанчын сцвярджае, што хлопчык скакаў за дзяўчынкай галавой наперад. А калі прызямліўся, падняў сястру.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера