Знайсці
10.09.2021 / 18:24РусŁacБел

Чырвоны Крыж вінавацілі ў дачыненні да фальсіфікацыі выбараў. Арганізацыя абяцала разабрацца. Глядзіце, як разабраліся

XXV з'езд Беларускага Чырвонага Крыжа адбыўся сёння ў Мінску, генеральным сакратаром таварыства абраны Дзмітрый Шаўцоў.

Дзмітрый Шаўцоў з'яўляецца старшынёй Беларускай асацыяцыі дактароў.

Ён узначальваў Мінскую гарадскую выбарчую камісію па выбарах прэзідэнта.

Раней ён быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў пятага і шостага скліканняў.

Вось як Шаўцоў раней выказваўся ў эфіры тэлебачання:

«Звяртаемся да дарослага кантынгенту нашай краіны і да педагогаў. Сцяг быў бел-чырвона-белы прызнаны афіцыйна на кароткі прамежак часу да таго, калі рэферэндум і народ сказаў: «Не, прыбіраем». Ён быў. І ў вось гэты прамежак часу (з 1995 года па сёння, па 2020 год) мы разарвалі гэта паняцце. Мы дазвалялі хадзіць нейкай маленькай жменьцы людзей, якія вечна называлі сябе БНФ, яшчэ нейкім там чынам. Так. Дзесьці там пайшлі, зніклі, потым праз год зноў яны на Дзень Волі прачнуліся. Мы гэта дазвалялі, мы не тлумачылі людзям, што гэта за сцяг. Яго на працягу 100 гадоў краіна зрынала. У пачатку, у сярэдзіне, у канцы стагоддзя — пастаянна. Колькі можна выкідваць яго ад нас? Краіна проста вырыгала гэты сцяг у бок, і ён усё роўна падымаўся», — сцвярджае ён.

Нагадаем, грамадзянская супольнасць Беларусі крытыкавала нацыянальнае таварыства Чырвонага Крыжа ў датычнасці да масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах у жніўні 2020 года. Паводле незалежных назіральнікаў, гуманітарная арганізацыя, што не мае права займацца палітыкай, прыцягнула тысячы людзей для працы ў выбарчых камісіях. Міжнародны Чырвоны Крыж адмаўляе датычнасць кіраўніцтва беларускага аддзялення да фальсіфікацый.

«Роля асобных людзей на раённым або мясцовым узроўні да канца не зразумелая і кіраўніцтва Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа спрабуе разабрацца ў гэтым», — паведамлялі ў арганізацыі раней.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930