Знайсці
10.09.2021 / 12:51РусŁacБел

Лукашэнка і Пуцін не абмяркоўвалі на сустрэчы ў Маскве пытання Крыма

На сустрэчы ў Маскве Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка не абмяркоўвалі пытання магчымага прызнання Мінскам Крыма расійскай тэрыторыяй.

Пра гэта журналістам заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, перадае «Інтэрфакс».

Таксама не ўзнімалі кіраўнікі дзяржаў і тэмы аб прамых авіязносінах Беларусі з паўвостравам.

«Не, гэтыя тэмы не абмяркоўваліся», — запэўніў Пяскоў, падкрэсліўшы, што Пуцін «не падымае там [на перамовах з Лукашэнкам] гэтыя пытанні».

Не абмяркоўвалася таксама пытанне і адзінай валюты.

Аб прызнанні Крыма Беларуссю перыядычна ўздымаюць пытанне расійскія СМІ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930