Знайсці
10.09.2021 / 12:23РусŁacБел

Саюзныя праграмы Беларусі і Расіі Лукашэнка і Пуцін зацвердзяць 4 лістапада

Вышэйшы дзяржсавет Саюзнай дзяржавы, на якім плануецца зацвердзіць саюзныя праграмы, адбудзецца 4 лістапада. Пра гэта паведаміў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным.

«Дзесьці, па-мойму, 4 лістапада, у Дзень народнага адзінства ў Расіі, мы правядзём гэтае мерапрыемства — Вышэйшы дзяржсавет», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што на пасяджэнні плануецца зацвердзіць распрацаваныя праграмы Саюзнай дзяржавы. Напярэдадні яны былі ўзгодненыя на перамовах, а да гэтай даты будуць дашліфаваныя і прынятыя ўрадамі абедзвюх краін.

9 верасня падчас сустрэчы ў Крамлі былі ўзгодненыя ўсе 28 саюзных праграм.

Вынікі перамоў у Маскве: цэны на газ не мяняюцца, Беларусь атрымае $630-640 мільёнаў, а не $3 мільярды

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера