Знайсці
09.09.2021 / 21:34РусŁacБел

Вынікі перамоў у Маскве: цэны на газ не мяняюцца, Беларусь атрымае $630-640 мільёнаў, а не $3 мільярды

Пасля перамоў Пуціна і Лукашэнкі, якія доўжыліся 3,5 гадзіны, прэзідэнт Расіі заявіў, што ўзгодненыя ўсе 28 праграм па Саюзнай дзяржаве. 10 верасня праграмы павінны ўхваліць на пасяджэнні ў Мінску. А да канца года бакі зробяць гэта на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета.

kremlin.ru

«Гаворка ідзе пра 28 так званых саюзных праграмах, якія нацэленыя на ўніфікацыю заканадаўства Расіі і Беларусі ў розных галінах эканомікі, на выраўноўванне ўмоў дзейнасці гаспадарчых суб'ектаў дзвюх краін, пабудову адзіных фінансавых і энергетычных рынкаў, транспартнай прасторы, фармаванне і рэалізацыю агульнай прамысловай і сельскагаспадарчай палітыкі. І сёння хацеў бы з задавальненнем адзначыць, што ўзгодненыя ўсе 28 праграм», — сказаў Пуцін.

Якія рашэнні дасягнутыя паміж дзяржавамі на дадзены момант? Пра што сказалі на прэс-канферэнцыі? 

Пра падаткі і пошліны

Пуцін адзначыў, што гэтыя праграмы нацэлены на выраўноўванне ўмоў дзейнасці гаспадарчых суб'ектаў дзвюх краін.

Пасля ён дадаў, што шэраг праграм накіраваны на гарманізацыю падатковага і мытнага заканадаўства. У прыватнасці прадугледжваецца падпісанне дамовы аб агульных прынцыпах збору ўскосных падаткаў. Нагадаем, што асноўныя ўскосныя падаткі — гэта акцызы і падатак на дадатковы кошт.

Пуцін адзначыў, што Беларусь і Расія плануюць увесці інтэграваную сістэму адміністравання ўскосных падаткаў. Папросту кажучы, сістэму штрафаў і пакаранняў.

«Мэта — каб была бачна структура цаны тавару», — адзначыў ён.

Пра крэдыт для Беларусі

Стала вядома, што Расія да канца 2022 года акажа Беларусі крэдытную падтрымку ў аб'ёме 630—640 млн даляраў. І Лукашэнка заявіў, што Беларусь пакуль не збіраецца звяртацца па новыя расійскія крэдыты.

Раней крыніцы РБК паведамлялі, што Беларусь планавала абмеркаваць выдачу крэдыту ў памеры да 3 мільярдаў даляраў.

Пра адзіную валюту

І Пуцін, і Лукашэнка ў адзін голас гавораць, што адзінай валюты не будзе, але Беларусь і Расію чакае адзіная грашова-крэдытная палітыка: валютнае рэгуляванне, інтэграцыя нацыянальных плацежных сістэм і стварэнне агульнай плацежнай прасторы.

«Усё гэта дапаможа забяспечыць добрасумленную канкурэнцыю і нарасціць дзелавую актыўнасць на фінансавым рынку, а таксама эфектыўна рэагаваць на рызыкі адмывання грошай і фінансавання злачыннай дзейнасці, уключаючы тэрарызм», — адзначыў Пуцін.

Пра цэны на энерганосьбіты

Пуцін анансаваў падпісанне дакументаў аб стварэнні адзіных энергетычных рынкаў РФ і Беларусі. Таксама адзначыў, што цана на энерганосьбіты ў 2022 годзе для Беларусі захаваюцца на ўзроўні 2021 года.

Пры гэтым да 1 снежня 2023 года краіны падпішуць дакумент па стварэнні аб'яднанага рынку газу. 

Таксама на сустрэчы прагучала, што ў Беларусі і Расіі будзе адзіны рынак нафтапрадуктаў і электраэнергіі.

Пра агульную абаронную прастору

Пуцін таксама заявіў, што абмеркаваў з Лукашэнкам фарміраванне адзінай абароннай прасторы РФ і Беларусі і забеспячэнне бяспекі.

Пра сацыяльную палітыку

Пуцін таксама адзначыў, што Беларусь і Расія выпрацуе адзіныя падыходы да працоўных адносін, рынку працы, занятасці насельніцтва, сацыяльнага страхавання і пенсійнага забеспячэння, а таксама падтрымкі сем'яў з дзецьмі.

Чытайце таксама:

Беларусь хоча $3 мільярды крэдыту ад Расіі. Хто яго можа даць і пад якія ўмовы?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930