Знайсці
09.09.2021 / 17:34РусŁacБел

У Кітаі выдаткуюць 24 млн даляраў, каб перасунуць гіганцкую статую, якая каштавала 26 млн даляраў

Улады кітайскага горада Цзінчжоу выдзелілі 24 мільёны даляраў, каб прыбраць 58-метровую бронзавую статую легендарнага военачальніка Гуань Юя. Аб гэтым піша выданне South China Morning Post.

Фота South China Morning Post

Помнік паставілі ў 2016 годзе, на яго патрацілі каля 26 мільёнаў даляраў. Аднак манумент не спадабаўся гараджанам: на іх думку, ён псуе аблічча горада. Яны падзяліліся, што перасталі хадзіць у раён, дзе размешчана статуя, толькі б не глядзець на яе.

Фота The Times

Да таго ж манумент быў пабудаваны незаконна. У тым раёне Цзінчжоу, дзе паставілі статую, забаронена ўзводзіць збудаванні, вышэйшыя за 78 футаў (каля 24 метраў). Аднак забудоўшчыкі знайшлі, як абысці закон: яны атрымалі дазвол на будаўніцтва пастамента, а статую пазіцыянавалі як твор мастацтва, устаноўку якога не трэба ўзгадняць.

Улады пачалі разбіраць статую Гуань Юя, фота з твітара

Урад вырашыў дэмантаваць і перамясціць манумент: яго перасунуць на 8 км ад ранейшага месца, у менш папулярны ў турыстаў і мясцовых жыхароў раён.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930