Знайсці
09.09.2021 / 15:25РусŁacБел

Памёр польскі акцёр Веслаў Голас — Томэк з «Чатырох танкістаў і сабакі»

Акцёр памёр ва ўзросце 90 гадоў пасля другога інсульту, які перанёс на мінулым тыдні.

Голас нарадзіўся 9 кастрычніка 1930 года ў Кельцах. У школьныя гады ён стаў членам польскага супраціву і ў 14 гадоў быў арыштаваны гестапа.

Пасля вайны вучыўся ў тэатральнай акадэміі, а затым працаваў у Варшаўскім драматычным тэатры і Польскім тэатры.

У «Чатырох танкістах», культавым фільме, знятым у 1960-я, ён сыграў Томэка — другога стралка, памочніка галоўнага героя Янэка. Як вядома, асноўнай чацвёркай былі Янэк, Ольгерд, Гуслік і Грыгорый Саакашвілі. І пёс Шарык.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930