Знайсці
09.09.2021 / 14:12РусŁacБел

Названыя тры нявырашаныя пытанні канстытуцыйнай рэформы

Сярод асноўных пытанняў канстытуцыйнай рэформы, якія застаюцца пакуль нявырашанымі, — статус і фарміраванне «Усебеларускага народнага сходу», смяротнае пакаранне і фарміраванне дэпутацкага корпуса.

Аб гэтым заявіў палітолаг, член Канстытуцыйнай камісіі Аляксандр Шпакоўскі ў часе рэгіянальнага форуму «Беларусь адзіная», піша БелТА.

«Праект Канстытуцыі прадстаўлены ўжо кіраўніку дзяржавы. Але тры пытанні застаюцца нявырашанымі. Мы думаем іх абмеркаваць на нарадзе з удзелам Лукашэнкі.

Гэта статус, прынцыпы камплектавання і кампетэнцыі Усебеларускага народнага сходу; наяўнасць смяротнага пакарання ў крымінальным заканадаўстве нашай краіны; права працоўных калектываў на вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты», — сказаў Аляксандр Шпакоўскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930