Знайсці
09.09.2021 / 13:58РусŁacБел

«Афіцыйная прычына — за канцэртную дзейнасць». Звольнілі дырэктара віцебскай школы, якога прымусілі перапісаць выбарчы пратакол

Звольнілі дырэктара віцебскай школы №44 Сяргея Піталенку. На мінулых выбарах ён быў старшынёй выбарчай камісіі, якую адміністрацыя раёна схіляла перарабіць пратакол. «Наша Ніва» звязалася з былым дырэктарам.

«Мяне звольнілі паўтара месяца таму, — кажа ён. — Афіцыйная прычына — за канцэртную дзейнасць у працоўны час. Трэба сказаць, што я даўно вяду розныя мерапрыемствы ў раёне, гэта ўсім вядома і раней нікога не турбавала. Цяпер палічылі, што гэта парушэнне працоўнага заканадаўства і абавязкаў дзяржаўнай асобы. Я хоць і не быў чыноўнікам, але прыраўнаваны да яго».

Пакуль Сяргей Піталенка адпачывае.

«У школу ўладкавацца наўрад ці атрымаецца. Буду разглядаць іншыя варыянты. Дзякуй богу, канцоўку лета правёў з дачкой, чаго ніколі не было раней», — усміхаецца ён.

«Я 11 гадоў узначальваў школу. А наогул 29 гадоў у адукацыі. Гэта павінна было быць трыццатае 1 верасня для мяне», — заўважае Сяргей.

Сяргей Піталенка быў старшынёй выбарчай камісіі № 25. У сеціва трапіла аўдыя, як старшыня Кастрычніцкага раёна Віцебска Сяргей Сташэўскі ўгаворваў іх памяняць месцамі колькасць галасоў за Ціханоўскую і Лукашэнку. Прадстаўнікі камісіі абураліся, як яны будуць глядзець у вочы выбарцам, а чыноўнік расказваў, што сёння — іншыя задачы. У выніку пратакол перапісалі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера