Знайсці
09.09.2021 / 12:26РусŁacБел

«Белнафтахім» прыпыніў прапампоўку нафты па «Дружбе» да 13 верасня

«Белнафтахім» прыпыніў прапампоўку нафты па «Дружбе» да 13 верасня ў напрамку Славакіі і Венгрыі з-за прыёму нафты па трубаправодзе «Адэса — Броды».

Пра гэта паведаміў ТАСС афіцыйны прадстаўнік «Транснафты» Ігар Дзёмін.

«Да 13 верасня «Белнафтахім» спыніў прапампоўку па магістральным нафтаправодзе «Дружба» ў напрамку на Будкавіцы і Фенешлітке, запусціўшы яе ў рэверс з-за прыёму партыі нафты па нафтаправодзе «Адэса — Броды» на тэрыторыю Беларусі», — сказаў ён.

Нафтаправод «Дружба» забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія НПЗ і яе транзіт у Еўропу. Трубаправод бярэ свой пачатак у Самарскай вобласці, праходзіць праз Бранск і далей дзеліцца на два ўчасткі: паўночны і паўднёвы, праходзіць праз Беларусь, Украіну, Польшчу, Чэхію, Славакію, Германію, Венгрыю, Латвію, Літву.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера