Знайсці
09.09.2021 / 11:46РусŁacБел

У народнай майстрыхі з Маларыты згарэла ўсё. Сама яна выпаўзла з агню, выбіўшы галавой шыбу

Бяда ў народнага майстра Беларусі Сцепаніды Сцепанюк з вёскі Дарапіевічы, што ў Маларыцкім раёне, здарылася а пятай раніцы 7 верасня.

У доме здарыўся пажар, згарэлі натканыя ручнікі, посцілкі, наміткі, спадніцы, буркі. Згарэў Сцепанідзін строй, які яна выткала сабе на смерць.

Аднак сама Сцепаніда, якая перанесла не адзін інсульт і была ўжо фактычна прыкавана да ложка, выратавалася, паведаміла ў сваім фэйсбуку Ларыса Быцько.

Старая жанчына, разбіўшы галавой акно, выпаўзла на двор.

Зараз Сцепаніда Аляксееўна знаходзіцца ў доме дачкі, што жыве побач.

Ацалеў толькі ордэн, якім уганаравалі яе за творчую дзейнасць да 80-годдзя, а выканаў яго вядомы берасцейскі мастак-эмальер Мікола Кузьміч.

«Расціснуўшы кулачок, паказала яго, ордэн «За вернасць Бацькаўшчыне» — піша Ларыса Быцько.

***

Сцепаніда Сцепанюк — вядомая ткачыха, яна выткала шмат ручнікоў, посцілак, адзення. Усё гэта захоўвалася ў яе доме.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера