Знайсці
09.09.2021 / 08:00РусŁacБел

Футбольная зборная Беларусі прайграла Бельгіі. Гэта чацвёртая запар параза ў турніры

Дамашні матч кваліфікацыі да чэмпіянату свету па футболе прайшоў у Казані: еўрапейскія самалёты праз сітуацыю з Ryanair у Беларусь не лётаюць. Беларусы мінімальна саступілі — 0:1.

Гэта чацвёртая параза запар у адборы. У стартавым матчы была перамога над Эстоніяй (4:2), затым — паразы ад Бельгіі ў гасцях (0:8) і нядаўна ад Чэхіі і Уэльса.

Бельгія — 16, Чэхія, Уэльс — 7, Беларусь — 3, Эстонія — 1.

Беларусі засталося правесці тры матчы: з Уэльсам і Эстоніяй у гасцях, і Чэхіяй «дома».

На ЧС выходзіць пераможца групы; каманда, што зойме другое месца, згуляе ў стыках. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031