Знайсці
08.09.2021 / 19:10РусŁacБел

Андрэй Скурко з турмы: Адзін з самых папулярных жартаў у нас — «Ідзі загуглі»

Сёння роўна два месяцы, як затрымалі нашых калег: галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча і кіраўніка аддзела рэкламы Андрэя Скурко. Ім абодвум прад’яўлена абвінавачванне па ч.2 арт. 216 КК (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет раскрадання). Сэнс прэтэнзіяў у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасоб, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасоб. Следчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Мінэнерга» быў нанесены ўрон у 3,5 тысячы рублёў. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася. Паўліна Скурко, жонка Андрэй, дзеліцца ў сацсетках, пра што піша сям'і яе муж-палітвязень.

Крыху гумару з-за кратаў ад Андрэя Скурко: «Адзін з самых папулярных жартаў у нас — «Ідзі загуглі».

Што да карэспандэнцыі палітвязню, то ён наракае, што лістоў даходзіць нямнога. «Сябры, паспрабуйце дасылаць заказнымі, яны даходзяць куды лепш за звычайныя», — заклікае Паўліна Скурко.

Калі вы не ведаеце, што дасылаць у лістах Андрэю Скурко, дык ён сам просіць: дасылайце вершы Танка 1930-х гадоў (якраз тады сам паэт — дарэчы, яго сапраўднае сапраўднае прозвішча таксама Скурко, а Танк — гэта псеўданім — правёў у польскіх турмах амаль 2 гады). 

Таксама сын Андрэя Скурко, Тамаш, атрымаў ад таты дасціпны і павучальны верш, якіх з няволі хутка назбіраецца на цэлы зборнік.

Мы не будзем есці суп,
Будзем лепш глядзець ютуб.
Тэлефон у мамы —
Ён чароўны самы!

Ціснем на іконку —
Што там за старонка?
Лопалка з шарамі,
Мульцік з трактарамі,

З камерай праграма
Ёсць для інстаграма.
Трэба сфоткаць і змясціць,
Як прыгожа мама спіць!

Калі ласка, пішыце нашаніўцам:

Андрэю Генадзевічу Скурко, Ягору Аляксандравічу Марціновічу

220030 Мінск, СІЗА №1, вул. Валадарскага, 2. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера