Знайсці
08.09.2021 / 17:14РусŁacБел

Польскі партал: Паездка Васкрасенскага ў Польшчу не выпадковая

На эканамічным форуме ў польскім горадзе Карпач з'явіўся Юрый Васкрасенскі. Інфармацыйны польскі партал Onet сцвярджае, што Васкрасенскі стаў чалавекам, праз якога Польшча намагаецца вызваліць беларускіх палякаў Анджэя Пачобута і Анжаліку Борыс. Гэты «канал» быў навязаны беларускімі ўладамі. А іншых варыянтаў у польскага боку цяпер няма. 

Паводле крыніц партала ў МЗС Польшчы, прысутнасць беларуса ў Карпачы з'яўляецца часткай польскай дыпламатычнай акцыі. Яе кульмінацыяй павінна стаць сустрэча кіраўнікоў МЗС Беларусі і Польшчы ў Нью-Ёрку, якая, магчыма, пройдзе падчас Генеральнай сесіі ААН, прызначанай на 22-24 верасня. 

Як Юрый Васкрасенскі трапіў за мяжу? Арганізатары эканамічнага форуму ў Карпачы сцвярджаюць, што яго запрасілі выпадкова. Але гэтую версію абвяргаюць дзве крыніцы ў польскім МЗС: згодна з іх звесткамі, польская дыпламатыя ведала аб тым, што Васкрасенскі з'явіцца на форуме. Мяркуецца, што ён возьме ўдзел у неафіцыйных перамовах аб вызваленні Анжалікі Борыс і Андрэя Пачобута.

Як лічаць журналісты партала, Польшча, жадаючы дамагчыся вызвалення Анжалікі Борыс і Андрэя Пачобута і ў той жа час дэ-факта не маючы ніякіх каналаў сувязі з уладамі ў Мінску, не мае іншага варыянту, як размаўляць з тымі, хто мае дачыненне да Аляксандра Лукашэнкі.

У сітуацыі замарожвання афіцыйных кантактаў польскі бок павінен размаўляць альбо наўпрост з КДБ, альбо з агентамі КДБ, піша партал. Але МЗС Польшчы пры гэтым не разлічыў, што прысутнасць Васкрасенскага на форуме выкліча медыяскандал. Дыпламаты спадзяваліся, што яго візіт застанецца незаўважаным. 

Удзел Васкрасенскага на форуме ў Карпачы суправаджаецца сур’ёзным скандалам. Былы віцэ-міністар замежных спраў Польшчы, дэпутат Сейму Павал Залеўскі напісаў у твітары: «Лукашэнка прыніжае наш урад, пасылаючы ў Карпач чалавека, які ламае апазіцыю, каб размаўляць аб паляпшэнні адносін паміж Варшавай і Мінскам. Запрашаючы яго ў Карпач, польскі ўрад пагадзіўся на такое прыніжэнне. Ніколі польская палітыка не апускалася так нізка».

Юрый Васкрасенскі — былы член штабу Віктара Бабарыкі. Быў затрыманы, удзельнічаў у круглым стале ў СІЗА КДБ з удзелам Лукашэнкі. Пасля вызвалення стаў актыўным прыхільнікам дзейнай улады. Зараз агітуе палітвязняў пісаць прашэнні аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера