Знайсці
08.09.2021 / 15:24РусŁacБел

У Львове губляўся «каціны мэр», які жыве ў гарадской радзе. Магчыма, ён спалохаўся выбухаў ФОТА

Кот Леўчык, які жыў у прыёмнай мэра Львова, знік 7 верасня. Праўда, актыўныя пошукі напалоханых гараджан далі плён: ужо 8 верасня кот знайшоўся ў горадзе. Радаснай навіной падзяліліся ва ўласным інстаграме ката. 

Пра яго знікненне паведаміў мэр Львова Андрэй Садовы ў фэйсбуку. Ён паабяцаў узнагароду таму, хто знойдзе ката, паведамляе «Украінская праўда». 

«Сябры, згубіўся наш кот Леўчык. Магчыма, ён спалохаўся выбуху, які прагрымеў сёння падчас антытэрарыстычных вучэнняў у гарадской радзе. Калі хто бачыў ці ведае дзе ён, тэлефануйце +380 322 975 905. Таму, хто знойдзе, абяцаем добры падарунак!)», — напісаў Андрэй Садовы.

Кот Леўчык пачаў жыць у Львоўскай радзе ў пачатку верасня 2020 года. Ён залез на дрэва каля балкона мэра і не змог злезці. Спачатку работнікі мэрыі шукалі гаспадароў жывёлы, але аказалася, што ён жыў на вуліцы.

Акрамя гэтага, Леўчык быў паранены іншым катом, таму яго вылечылі і «пасялілі» ў гарадской радзе. З тых часоў работнікі рады пачалі весці сацсеткі Леўчыка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930