Знайсці
08.09.2021 / 15:23РусŁacБел

Што для Баскава азначаюць санкцыі IIHF? Калі з'явіцца нават на матчы чэмпіянату Беларусі — могуць пакараць усю зборную

Сёння Міжнародная федэрацыя хакея прыняла рашэнне накласці санкцыі на адыёзнага кіраўніка беларускай федэрацыі Дзмітрыя Баскава. Яго абвінавачваюць у злоўжыванні службовым становішчам, ціску на спартоўцаў і датычнасці да смерці Рамана Бандарэнкі. 

У пастанове гаворыцца, што Баскаў адхіляецца ад усёй нацыянальнай і інтэрнацыянальнай хакейнай актыўнасці з 10 верасня 2021 да 9 верасня 2026. Гэта азначае, што яму забаронена ўдзельнічаць у хакейных мерапрыемствах, у тым ліку ў Беларусі, роўна як і трэніраваць. 

Беларуская федэрацыя хакея, праўда, у сваёй рэакцыі заявіла, што Баскаў «працягне развіваць хакей на сваёй пасадзе». 

Чым пагражае гэтая ўпартасць? 

«Федэрацыя мае магчымасць пакінуць Баскава ля стырна, але яна павінна разумець, што за невыкананне рашэння IIHF санкцыі будуць ужо супраць федэрацыі, што можа цалкам выключыць беларускі хакей з сусветнага спорту», — сказаў «Нашай Ніве» кіраўнік Фонду спартыўнай Салідарнасці Аляксандр Апейкін. 

Нагадаем, як сказана ў заяве ІІHF, рашэнне аб дыскваліфікацыі Баскава было прынятае пасля 10 месяцаў расследавання.

ІІHF паведамляе, што 25 лістапада распачала расследаванне па магчымым дачыненні Баскава да інцыдэнта са смерцю Рамана Бандарэнкі. Федэрацыя атрымала справаздачы ад Беларускага фонда спартовай салідарнасці і даручыла незалежнай дасоедчай фірме правесці аналіз агульнадаступнай інфармацыі на гэты конт.

«Грунтуючыся на ацэнцы паведамленняў СМІ, аўдыёзапісаў і фатаграфій, фірма прыйшла да высновы, што, хоць нельга выключаць прысутнасць Баскава на мерапрыемстве, яна не знайшла доказаў актыўнага ўдзелу Баскава ў нападзе на Бандарэнка, — гаворыцца ў паведамленні. — Акрамя таго, фірма ўказала, што Баскаў лічыцца заўзятым прыхільнікам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і ўдзельнічаў у палітычных мітынгах у падтрымку Лукашэнкі ў 2020 годзе.

У чэрвені 2020 года Баскаў напісаў адкрыты ліст з крытыкай спартсменаў, якія падтрымліваюць апазіцыйны рух Беларусі. Фірма таксама ўпамянула пра паведамленні, што Баскаў у якасці спартовага кіраўніка звольніў некалькі «ненадзейных» спартсменаў і трэнераў».

Таксама ІІHF адзначыла, што беларускі НАК не абараніў належным чынам спартсменаў ад дыскрымінацыі па палітычных поглядах. Таму Міжнародны алімпійскі камітэтвыключыў з членаў НАК Аляксандра Лукашэнку і Дзмітрыя Баскава.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930