Знайсці
08.09.2021 / 14:15РусŁacБел

Кіраўніка Федэрацыі хакея Дзмітрыя Баскава дыскваліфікавалі на пяць гадоў

Міжнародная федэрацыя хакея на 5 гадоў дыскваліфікавала кіраўніка федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрыя Баскава.

Баскаў адхілены ад усіх нацыянальных і міжнародных хакейных мерапрыемстваў на пяць гадоў, пачынаючы з 10 верасня 2021 года і заканчваючы 9 верасня 2026 года.

У паведамленні IIHF адзначаецца, што дыскваліфікацыя стала вынікам 10-месячнага расследавання, падчас якога высветлілася, што Дзмітрый Баскаў парушыў кодэкс паводзінаў IIHF — дыскрымінаваў спартоўцаў і пагражаў ім за іх палітычную пазіцыю.

Таксама IIHF прыйшла да высновы, што Баскаў звязаны з падзеямі, якія прывялі да смерці Рамана Бандарэнкі.

У Федэрацыі хакея Беларусі наступным чынам пракаментавалі рашэнне IIHF:

«У найбліжэйшы час будзе прынята рашэнне аб мэтазгоднасці абскарджання пастановы ІІХФ у дачыненні да старшыні ФХБ Дзмітрыя Баскава ў Спартыўным арбітражным судзе (CAS) Лазане. Яго абранне на пасаду старшыні Нацыянальнай федэрацыі хакейнай грамадскасцю Беларусі было легітымным і адпаведным статутным нормам ФХБ, а члены выбарчай канферэнцыі выказалі аднагалосны і безумоўны давер Баскаву ў якасці кіраўніка ФХБ.

На цяперашні момант функцыянер працягне працу па развіцці хакея ў Рэспубліцы Беларусь на займанай ім пасадзе старшыні федэрацыі хакея Беларусі».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера