Знайсці
08.09.2021 / 13:18РусŁacБел

Рагозін запрасіў Ілана Маска да сябе дахаты. Хоча пагутарыць пра даследаванне Сусвету, пазазямное жыццё і космас

Маск, здаецца, прыняў запрашэнне.

Фота flickr.com

Дзмітрый Рагозін, кіраўнік расійскага агенцтва «Раскосмас», запрасіў гендырэктара SpaceX Ілана Маска сустрэцца ў Расіі ў сябе дома. Нечаканая заява прагучала у інтэрв’ю Рагозіна для CNN.

Кіраўнік «Раскосмаса» ў размове з журналістамі паведаміў, што Маск ажыццяўляе шмат ідэй, якія хацелі б ажыццявіць прадстаўнікі расійскай касмічнай індустрыі. Рускія нібыта не здолелі гэта зрабіць праз адкат у касмічнай праграме, які здарыўся пасля распаду СССР, піша Daily Mail.

Рагозін дадаў, што ён запрашае Маска да сябе дахаты, каб пагутарыць пра даследаванне Сусвету, пазазямное жыццё і тое, як можна выкарыстоўваць космас, каб абараніць жыццё на Зямлі. У дадатак шэф расійскай касманаўтыкі паведаміў, што ён «ужо паставіў чайнік».

Маск адказаў на запрашэнне Рагозіна ў твітары: падзякаваў і спытаў, які чай больш падабаецца расійскаму менеджару. У адказ той прапанаваў пачаць з любімага чаю сваёй бабулі і размясціў фота чая «Тры сяброўскія сланы».

Не ўсе карыстальнікі твітару ацанілі перапіску менеджараў касмічных індустрый. Так, у каментарах да твіту Рагозіна гучалі пытанні пра тое, ці будзе прысутнічаць на сустрэчы Навальны (расійскі палітык, быў атручаны год таму), а таксама ці будзе чай змяшчаць палоній (адсылка да іншых гісторый атручвання, звязаных з расійскімі спецслужбамі).

У гутарцы з CNN Рагозін таксама выказаў пажаданне, каб расійскія алігархі больш інвесціравалі ў касмічную індустрыю замест таго, каб траціць грошы на яхты. Кіраўнік «Раскосмаса» спадзяецца, што дзеці цяперашніх расійскіх міліянераў пакажуць у гэтым плане больш мудрасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930