Знайсці
08.09.2021 / 12:18РусŁacБел

Як простыя змены ў супермаркетах дапамогуць людзям перайсці на больш здаровае харчаванне — даследаванне

Універсітэт брытанскага горада Саўтхэмптан разам з ісландскай сеткай супермаркетаў высветліў, чаго не хапае цяперашнім супермаркетам.

Фота pixabay.com

Вынікі новага даследавання сведчаць: калі прадаваць садавіну і гародніну на ўваходзе ў магазін і прыбраць кандытарскія тавары з паліц каля кас, гэта пабудзіць людзей купляць больш карысныя прадукты.

Каб атрымаць такія вынікі, навукоўцы змянілі размяшчэнне аддзелаў у трох супермаркетах сеткі Iceland Foods Ltd. у Брытаніі. На ўваходзе ў кожную краму яны размясцілі расшыраны аддзел з садавінай і гароднінай, а таксама замянілі кандытарскія вырабы, якія звычайна ляжаць на паліцах каля кас, на іншыя тавары. Сярод такіх тавараў была вада ці жвачка без цукру, а таксама болесуцішальныя лекі і сродкі гігіены і касметыкі накшталт вільготных сурвэтак ці дэзадарантаў, піша Daily Mail.

У такім рэжыме супермаркеты працавалі на працягу шасці месяцаў. Дзякуючы гэтаму, як высветлілася, продаж садавіны і гародніны павялічыўся амаль на 10 тысяч порцый у тыдзень, а продаж кандытарскіх вырабаў зменшыўся на 1500 порцый на тыдзень. Змены ў супермаркетах дапамаглі пакупнікам перайсці на больш здаровае харчаванне. Пра гэта сведчаць звесткі некалькіх дзясяткаў пастаянных кліентаў сеткі, якія таксама знаходзіліся пад маніторынгам падчас эксперыменту.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930