Знайсці
08.09.2021 / 10:39РусŁacБел

«Смехапанарама». Што думаюць пра свой суд фігуранты «справы Ціханоўскага»

Удзельнікі закрытага суда ў Гомелі пракаментавалі працэс, які пачаўся 24 чэрвеня.

Дар'я Лосік, жонка блогера Ігара Лосіка, паведаміла naviny.online, што муж у лістах называе суд «смехапанарамай» і ходзіць на пасяджэння ў масцы, каб схаваць усмешку: «Бярэ слова «суд» у двукоссі, таму што гэта судзілішча».

Сяргей Ціханоўскі піша з СІЗА, што суд будзе доўжыцца, магчыма, да лістапада. Лічыць, што на Новы год ужо не будзе ў Гомелі.

Аператар блогера Арцём Сакаў піша: «Калі я такі «злачынец», то няхай даюць найвышэйшую меру пакарання. Мяркуючы па тым, як праходзяць будні, разумееш, што табе паказваюць усеагульную зацікаўленасць у адтэрміноўцы».

Мікалай Статкевіч не наведвае пасяджэнні: ён сам дамагаўся гэтага ад суда, а затым быў выдалены да спрэчак бакоў.

Суд у Гомельскім СІЗА-3 пачаўся 24 чэрвеня. Судзяць блогераў Ігара Лосіка, Сяргея Ціханоўскага, Уладзіміра Цыгановіча, палітыка Мікалая Статкевіча, аператара Арцёма Сакава, мадэратара сацыяльных сетак Дзмітрыя Папова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930